Андрэя скальная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэя скальная
Remove ads

Андрэя скальная (Andreaea rupestris) — від імхоў сямейства андрэевых (Andreaeaceae). Адзіны прадстаўнік старажытных прымітыўных андрэевых імхоў у Беларусі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дзернавінкі невялікія, падушачкападобныя, зялёныя. Сцёблы 1-1,5 см вышынёй, простыя ці вілавата-разгалінаваныя, шматрадкова-густааблісцелыя. Лісце прама адстаіць або павернута ў адзін бок (сухое — прылеглае), падоўжана-яйкападобнае да косаяйкападобна-ланцэтнага, тупаватае ці завостранае, без жылак. Клеткі ліста акруглашматвугольныя або авальныя, з патоўшчанымі сценкамі, уверсе ліста на спінным баку папілозныя, у сярэдняй частцы ліста падоўжаныя, каля асновы вузкія. Каробачка падоўжана-яйкападобная, спелая — бура-чырвоная да чорнай, падымаецца на псеўданожцы і раскрываецца 4 падоўжнымі шчылінамі.

Remove ads

Пашырэнне

Арктаальпійскі від, пашыраны ў Паўночным паўшар'і цыркумпалярна і пераважна ў Арктыцы; трапляецца таксама ў тайзе, на поўдзень ад яе — толькі ў гарах; расце ў Паўднёвай Амерыцы, на поўдні Афрыкі, у Тасманіі, Новай Зеландыі, Акіяніі, Антарктыдзе. У Беларусі дакладна вядома адно месца росту ў Вілейскім раёне, раней адзначаўся ў Белавежскай пушчы і Смаргонскім раёне, дзе зараз знік. Расце на гранітных валунах у разрэджаных лясах.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Аднадомная расліна. Спараносіць увесну і летам.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads