Анжаліка Пятроўна Кацюга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анжаліка Пятроўна Кацюга (нар. 25 мая 1970, Мінск, БССР) — беларуская канькабежка. Прызёр чэмпіянатаў свету ў спрынтэрскім мнагабор'і і на дыстанцыі 500 метраў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).

Хуткія факты Анжаліка Пятроўна Кацюга, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Выступала на чэмпіянатах свету па спрынце з 1995 года.

На Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана заняла 16-е месца на дыстанцыі 500 метраў і 25-е на дыстанцыі 1000 метраў.

У 2002 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў спрынтэрскім мнагабор'і.

На Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці стала пятай на 500 м і 12-га на 1000 м.

У 2003 годзе заняла 3-е месца на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі на 500 м. Праз год стала другой на 500 м.

У 2005 годзе стала другой на чэмпіянаце свету па спрынце.

У верасні 2005 года прэс-служба ISU абвясціла, што ў лютаўскіх пробах крыві спартсменкі узятых на фінале Кубка свету ў Херэнвене выяўленыя сляды анабалічных стэроідаў і Кацюга была дыскваліфікаваная на два гады, а таксама пазбаўленая перамогі на 500 м на гэтым этапе. Беларуская федэрацыя падавала пратэст, які дазволіў Кацюга прыняць удзел на першых стартах у сезоне 2005/2006, аднак пазней дыскваліфікацыя была пацверджана і Кацюга не змагла ўдзельнічаць на Алімпіядзе 2006 у Турыне.

Пасля дыскваліфікацыі стала трэнерам беларускай зборнай.

У 2009 годзе зноў прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях, заняўшы 21-е месца на дыстанцыі 500 м і 23-е на 1000 м.

Remove ads

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads