Анжэліна Анатолеўна Сырамятнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анжэліна Анатолеўна Сырамятнікава (нар. 23 верасня 1970, г. Кандалакша, Мурманская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 23 верасня 1970 года ў г. Кандалакша Мурманскай вобласці (РСФСР)[1].
Скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на транспарце»; Маскоўскі новы юрыдычны інстытут па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне»[1].
Працавала інжынерам па тэхніцы бяспекі, старшынёй прафсаюзнага камітэта, вядучым юрыстам у Гомельскім раённым спажывецкім таварыстве; начальнікам аддзела кадраў, інфармацыйнай і сацыяльнай работы ААТ «Гомельжалезабетон»; намеснікам генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Прамысловай акругі № 35. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля. Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў[1].
Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь[1].
Сям’я
Замужам, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads