Парламенцкія выбары ў Беларусі (2024)
выбары ў Республіцы Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парламенцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 года[1].
Remove ads
Перадгісторыя
Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»[2]. Паводле Канстытуцыі, рашэнне Прэзідэнта пра прызначэнне выбараў павінна быць прынята не пазней чым за тры месяцы да адзінага дня галасавання, гэта значыць не пазней за 23 лістапада 2023 года[3]. Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь ідзе да ўвядзення электроннага галасавання на выбарах, падчас электаральнай кампаніі 2024 года яго не будзе[4].
Remove ads
Умовы правядзення
16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які адмяніў парог яўкі выбаршчыкаў, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў былі прызнаныя адбыўшыміся; увёў забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня; скарэкціраваў час датэрміновага галасавання[5]. Акрамя гэтага, законам замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой і ўведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (ім забараняецца мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю[6].
У 2023 годзе было «зачышчана» палітычнае поле ў краіне: большасць з 15 палітычных партый, якія існавалі раней, была ліквідавана.
22 жніўня 2023 года на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі была ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, якая склала 61.960 выбаршчыкаў[7].
Remove ads
Каляндарны план
Вынікі
Remove ads
Ацэнкі
ЗША: Дзяржаўны дэпартамент ЗША асудзіў правядзенне выбараў «ў атмасферы страху, у якой ніводны выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным»[8].
Расія: Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта А. Лукашэнка з «упэўненай перамогай патрыятычных сіл Беларусі», якая, паводле яго слоў, дапамагла «забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць»[9].
СНД: Місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыйшла да высновы аб тым, што «выбары праведзены ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, адкрыта і галосна. Прайшлі на альтэрнатыўнай аснове, былі празрыстымі, справядлівымі, адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў»[10].
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС): Кіраўнік Місіі назіральнікаў ШАС Нурлан Ермекбаеў заявіў, што Місія «прызнае мінулыя выбары празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі»[11].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads