Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара (катал.: Enric Prat de la Riba i Sarrà; 29 лістапада 1870, Кастэльтэрсоль — 4 жніўня 1917, там жа) — каталонскі палітычны і культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў руху каталонскіх нацыяналістаў у канцы XIX стагоддзя, публіцыст і тэарэтык каталанізму.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Вывучаў юрыспрудэнцыю ўва ўніверсітэтах Барселоны і Мадрыда. У 1887 годзе А. Прат паступае ў Цэнтр каталонскай адукацыі (Centre Escolar Catalanista), дзе ўпершыню было сфармулявана вызначэнне каталанізму. У 1890 годзе ён становіцца прэзідэнтам гэтай установы. У 1892 годзе ён у якасці сакратара вёў пасяджэнні, на якім была прынятая Манрэская праграма, якая заклала асновы для аўтаноміі Каталоніі. А. Прат быў адным з пачынальнікаў культурнага каталонскага нацыянальнага руху навесентызму.
Будучы прэзідэнтам гарадскога савета Барселоны, А. Прат ў 1907 годзе засноўвае Інстытут вывучэння Каталоніі. Роўным чынам ён быў ініцыятарам стварэння Каталонскай садружнасці, першым прэзідэнтам якой і заставаўся — з 6 красавіка 1914 года і аж да свайго скону. Каталонская садружнасць адказвала за ажыццяўленне важных будаўнічых збудаванняў, транспартных і культурных праектаў, многія з якіх захоўваюць сваё значэнне і па гэты дзень.
А. Прат-дэ-ла-Рыба з’яўляецца аўтарам шэрагу палітычных твораў, якія адыгралі немалую ролю ў абуджэнні нацыянальных пачуццяў сярод каталонцаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Remove ads
Сачыненні (выбранае)
- Missatge al Rei dels Hel·lens (1897)
- Compendi de la doctrina catalanista
- Compendi de la Història de Catalunya
- La nacionalitat catalana (1906)
Зноскі
- varios autores Enric Prat de la Riba i Sarrà // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Сход правінцыі Барселона — 1822.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads