Каталонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каталоніяmap
Remove ads

Катало́нія (катал.: Catalunya, акс.: Catalonha, ісп.: Cataluña) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасць (кат. Comunitat Autònoma) у Іспаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава паміж міжземнаморскім узбярэжжам і Пірэнеямі.

Хуткія факты Каталонія, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Агульныя звесткі

Плошча — 31,950 км ². Сталіцай аўтаномнай супольнасці з'яўляецца горад Барселона. Афіцыйныя мовы — каталонская, іспанская, аранская (у даліне Валь д'Аран). У Каталоніі жыве 7.210.508 чалавек (2007), пераважна каталонцы.

Рух за незалежнасць

Каталонія ў розны час раней спрабавала абвясціць (аднавіць) сваю незалежнасць ад Іспаніі, дамаглася аўтаноміі, афіцыйнага статусу каталонскай мовы і прызнання каталонцаў нацыяй, асобнай ад іспанцаў.

У 2006 годзе ў Каталоніі прынялі новы аўтаномны статус, пашырыўшы фінансавую самастойнасць. У 2009–2010 гадах тут праходзілі неафіцыйныя апытаьні-рэферэндумы наконт незалежнасці. У 2012 годзе ў масавай маніфестацыі пад лозунгам «Каталонія — новая дзяржава Еўропы» ўзялі ўдзел больш за 1 мільён чалавек.

9 лістапада 2015 года парламент Каталоніі зацвердзіў рэзалюцыю аб стварэнні незалежнай рэспублікі. Але Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэзалюцыю аб незалежнасці неканстытуцыйнай.

У верасні 2017 года парламент Каталоніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Іспаніі[5].

1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў яго незаконным. Па звестках мясцовых улад, яўка склала 42% і за незалежнасць выказалася 90% з іх.

Урад Іспаніі паспрабаваў сарваць галасаванне. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталоніі абвясцілі, што пацярпела больш за 800 чалавек.

10 кастрычніка ў парламенце Каталоніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасці. Прэзідэнт Карлес Пучдэмон заклікаў Мадрыд да перамоў[6]. На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зноў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна.

На выбарах 14 лютага 2021 года кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоў[7].

Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Statute of Autonomy of Catalonia 2006 — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1975265'></a>
  2. (unspecified title)ISBN 978-84-8415-915-5
  3. Who's On First — 2015. Праверана 17 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q57967241'></a>
  4. https://libro.uca.edu/lewis/index.htm Праверана 8 лютага 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads