Антаймуру

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антаймуру
Remove ads

Антаймуру (малагас. Antaimoro, літаральна "людзі поўдня"), або антэмуру (Antemoro) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць (2022 г.) — 1 215 000 чалавек[1]

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Remove ads

Паходжанне

Антаймуру лічаць сябе нашчадкамі арабаў, хаця некаторыя навукоўцы адносяць іх да антайсака. Згодна паданням, першым кіраўніком антаймуру быў Рамакарару, які прыбыў на Мадагаскар ў XV ст. з Меккі. Дзяржава антаймуру, якая узначальвалася манархамі андрыянуні, праіснавала да пачатку XIX ст. пакуль не была ўключана ў склад Каралеўства Мадагаскар.

Асаблівасці культуры

Традыцыйная культура антаймуру спалучае рысы, характэрныя для ўсіх малагасійцаў усходняга ўзбярэжжа Мадагаскара, з уплывам з боку арабаў і еўрапейцаў.

Антаймуру распрацавалі першую малагасійскую пісьмовасць сарабе, у якой выкарыстоўваліся арабскія літары. Яны не ўжываюць у ежу свініну. Забараняецца самастойна забіваць свойскую жывёлу (звычайна гэтай прафесіяй займаюцца прадстаўнікі іншых этнічных груп, што жывуць сярод антаймуру). Доўгі час існавала традыцыя забойства аднаго з народжаных двайнят.

Галоўнымі заняткамі з'яўляюцца сельская гаспадарка, лоў рыбы і гандаль. Яшчэ ў XIX ст. антаймуру славіліся як цудоўныя лекары, якія займаліся зборам лекавых і атрутных траў, астралогіяй і варажбой. Захаваліся такія адметныя традыцыйныя заняткі, як вытворчасць паперы з бамбуку, пляценне з саломы.

Жытло каркаснае, будуецца з дрэва, падзяляецца на ізаляваныя мужчынскую і жаночую часткі.

Традыцыйнае грамадства заснавана на падзеле на сацыяльныя пласты згодна ўзросту і паходжанню тых або іншых індывідаў ад пэўнага продка.

У мінулым асноўнай рэлігіяй быў іслам, але ў нашы дні яго прытрымліваецца толькі 7% вернікаў. Шырока распаўсюджаны традыцыйныя вераванні, культ продкаў. Значная частка (45%) спавядае хрысціянства.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads