Малагасійская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малагасійская мова (Fiteny malagasy) — родная мова малагасійцаў, дзяржаўная мова Мадагаскара.

Remove ads
Гісторыя
Асаблівасці фарміравання сучаснай малагасійскай мовы шчыльна звязаны з гісторыяй саміх малагасійцаў.
Малагасійская мова не падобна на суседнія афрыканскія мовы. Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі і адносіцца да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Найбольшае падабенства мае з мовамі, распаўсюджанымі на поўдні вострава Калімантан.
З эпохі сярэднявечча малагасійская мова зведала ўплывы арабскай і моў банту. У Новы час — еўрапейскіх моў, у першую чаргу партугальскай, англійскай і асабліва французскай. У 1658 г. быў складзены першы французска-малагасійскі слоўнік.
Сучасная адзіная літаратурная мова пачала фарміравацца ў XIX ст. з узнікненнем малагасійскай дзяржавы. У 1960 г. яна стала дзяржаўнай.
Remove ads
Дыялекты
Размоўная мова мае каля 20 дыялектаў, з якіх вылучаюць толькі 2 буйныя — усходні, характэрны для мерына, і заходні, распаўсюджаны ў тым ліку сярод сакалава. Яны адрозніваюцца галоўным чынам вымаўленнем некаторых гукаў і канчаткамі слоў.
Пісьмовасць
Малагасійская пісьмовая мова была складзена прыкладна ў XV ст. на аснове арабскай графікі. У асноўным на ёй пісаліся астралагічныя і рэлігійныя тэксты.
У 1823 г. быў зацверджаны малагасійскі алфавіт на аснове лацінкі. Ён налічвае 21 літару: a, b, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, v, y, z. У 1835 г. на ім была выдадзена першая кніга — Біблія. Зараз шырока выкарыстоўваецца ў дзяржаўных установах, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д.
Кароткі размоўнік
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads