Антанас Венуоліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антанас Венуоліс (псеўданім; сапраўднае прозвішча Жукаўскас; 26 сакавіка (7 красавіка) 1882, Ажуажарэй , цяпер Анікшчайскі раён — 17 жніўня 1957, Анікшчай) — літоўскі пісьменнік, народны пісьменнік Літоўскай ССР.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1903-07 працаваў на Каўказе, за ўдзел у Рэвалюцыі 1905-07 быў заключаны ў Тбіліскую турму. З 1907 жыў у Маскве. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1910. У 1918 пераехаў у Літву. У літоўскую літаратуру ўвайшоў пасля Рэвалюцыі 1905-07 як пісьменнік-рэаліст дэмакратычнага кірунку (нарыс «У турме», 1905; «Каўказскія легенды», 1905-06). Пісаў апавяданні «Тапельніцы», 1909, «Вярнуўся», 1908; «Жонка», 1909.
На гістарычныя тэмы напісаны раман «Раздарожжы» (1932) аб барацьбе літоўцаў з крыжакамі, п'еса «1831» (1936). У аповесці «Прыёмная дачка» (1946). У 1957 апублікаваў кнігу «З маіх успамінаў» і зборнік «Паданні і легенды».
Remove ads
Пераклады
На беларускую мову творы Венуоліса перакладалі С. Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н. Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Зноскі
- Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 10 ліпеня 2020.
- Венуолис Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads