Антаніна Аляксееўна Бялова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антаніна Аляксееўна Бялова (24 снежня 1924, г. Талдам, Маскоўская вобласць, РСФСР30 ліпеня 1993) — беларуская мастачка, мастачка-пастаноўшчыца, жывапісец, мастачка па касцюмах.

Хуткія факты Антаніна Аляксееўна Бялова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 24 снежня 1924 года ў горадзе Талдам Маскоўскай вобласці. У 1939–1941 гадах навучалася ў Арлоўскім мастацкім вучылішчы. У 1951 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве, дзе яе выкладчыкамі былі Ф. Багародскі, П. Котаў і К. Марозаў[1].

З 1959 года ўдзельнічала ў мастацкіх выставах. З 1963 года працавала над сцэнічнымі касцюмамі[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Памерла 30 ліпеня 1993 года[1].

Remove ads

Творчасць

Працавала як мастак кіно і жывапісец. Працавала над сцэнічнымі касцюмамі, брала ўдзел у афармленні фільмаў «Чэмпіён свету» (кінастудыя імя М. Горкага), «Палеская легенда» і «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў, Беларусьфільм)[1].

Сярод жывапісных твораў — «Птушніца», «Сябры», «На рэпетыцыі», «Музыка», «Пачатак вясны», «Флёксы». Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

Remove ads

Узнагароды

У 1977 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанай работніцы культуры Беларусі[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads