Антоніа Сакіні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоніа Марыя Гаспара Сакіні (італ.: Antonio Maria Gasparo Sacchini; 14 чэрвеня 1730, Фларэнцыя — 6 кастрычніка 1786, Парыж) — італьянскі кампазітар, прадстаўнік музыкі ракако. Аўтар 45 опер, 8 араторый, духоўнай музыкі, 2 сімфоній, а таксама камернай музыкі.
Remove ads
Творчасць
Вучыўся музыцы ў Неапалі пад кіраўніцтвам Франчэска Дурантэ. Працаваў у Падуі і Рыме, быў дырэктарам кансерваторыі ў Венецыі, потым некаторы час працаваў у Мюнхене і Штутгарце. У 1772—1782 гг. знаходзіўся ў Лондане, апошнюю частку жыцця правёў у Парыжы. Оперы яго ставіліся спачатку ў Італіі («Alessandro nell' Indie», «Scipione in Cartagine»), потым у Лондане («Il Cid», «Tamerlano», «Lucio Vero», «Nitetti», «Perseo») і Парыжы («Rinaildo», «Dardanus», «Oedipe à Colonne» і інш.).
Іншыя яго творы — імшы, матэты, санаты для скрыпкі, трыа, квартэты.
Быў сябрам масонскай ложы Saint Jean d'Écosse du Contrat social.
Remove ads
Зноскі
- Antonio Maria Gaspare Sacchini // Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 26 лютага 2021.
- Sacchini, Antonio, 1730-1786 // Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 26 лютага 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads