Антон Уладзіміравіч Вавілаў
вучоны ў галіне машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Уладзіміравіч Вавілаў (нар. 27 ліпеня 1949, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічага і дарожнага машынабудавання, нетрадыцыйнай энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992). Акадэмік Беларускай горнай акадэміі (1996), Беларускай інжынернай акадэміі (1997), член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1999).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1975).
Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1971—1982, навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1982, НДЛ калёсных трактараў, старшы навуковы супрацоўнік; з 1983 — факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Будаўнічыя і дарожныя машыны», з 1988 — загадчык кафедры, у 1996—2000 — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне многафункцыянальных энергазберагальных машын і сістэмы такіх машын для комплекснай механізацыі ў будаўніцтве; распрацоўка тэхнічных сродкаў для падрыхтоўкі і выкарыстання нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Совершенствование ресурсосберегающей технологии и технических средств расчистки закустаренных земель в условиях Белоруссии : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.07 / Вавилов Антон Владимирович. — Москва, 1991.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads