Антуан Ларан Лавуазье
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антуан Ларан Лавуазье (фр. Antoine Laurent de Lavoisier; 26 жніўня 1743, Парыж — 8 мая 1794, Парыж) — заснавальнік сучаснай хіміі. Удзельнічаў (сумесна з А. дэ Фуркруа і інш.) у распрацоўцы новай рацыянальнай хімічнай наменклатуры.
Эксперыментальна даказаў, што паветра ёсць не проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласцівасцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў яго ролю ў працэсах абпалу, гарэння, дыхання. Прывёў вызначэнне хімічнага элементу, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінералаў. Даказаў закон захавання масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, з'яўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі. У 1789 годзе Лавуазье апублікаваў падручнік «Элементарны курс хіміі», цалкам заснаваны на кіслароднай тэорыі гарэння і новай наменклатуры, які стаў першым падручнікам новай хіміі.
Лавуазье быў пакараны смерцю на гільятыне ў перыяд Французскай рэвалюцыі па абвінавачванні ва ўдзеле «ў змове з ворагамі Францыі супраць французскага народа, якая ставіла мэтай выкрасці ў нацыі велізарныя сумы, неабходныя для вайны з дэспатамі». У 1796 годзе Лавуазье быў пасмяротна рэабілітаваны.
Remove ads
Літаратура
- «Œuvres de Lavoisier» (6 т., in 4°, 1864—1893). Ed. Grimaux, «Lavoisier d'après sa correspondance, ses manuscrits, ses papiers de famille et d'autres documents inédits» (Пар., 1888);
- M. Berthelot, «La révolution chimique. Lavoisier. Ouvrage suivi de notice et extraits des registres inédits de laboratoire de Lavoisier» (Пар., 1890).
Акрамя таго
- H. Kopp, «Geschichte d. Chemie» (1843—1847);
- яго ж, «Die Entdeckung d. Zusammensetzung d. Wassers» (1875);
- E. Meyer, «Geschichte der Chemie» (1894);
- J. Dumas. «Lecons sur la philosophie chimique» (1878).
Remove ads
Зноскі
- С. Созонов Лавуазье, Антуан-Лоран // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 218–223.
- Antoine Laurent Lavoisier // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Лавуазье Антуан Лоран // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Brock W. H. The fontana history of chemistry — 1992. — ISBN 0-00-686173-3
- NNDB — 2002.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads