Вада
празрыстая, амаль бясколерная вадкасць без паху і смаку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вада́, або монааксід вадароду (H2O) — найпрасцейшае ўстойлівае злучэнне вадароду з кіслародам.

Старажытныя філосафы лічылі ваду адным з чатырох першасных элементаў. Такія ўяўленні існавалі і ў Сярэднявеччы. Утварэнне вады пры згаранні вадароду было даведзена Г. Кавендышам (1781). Хімічная формула была канчаткова ўстаноўленая С. Каніцара (1860).
Remove ads
Фізіка
Фізічна пры нармальных умовах: празрыстая бясколерная (у тоўстым слоі блакітная) вадкасць, без паху і смаку. Тэмпература замярзання 0 °C, кіпення 100 °C. Найбольшая шчыльнасць 1000 кг/м³ (пры 4 °C). Распад малекул адбываецца пры 1000 °C.
Пры павелічэнні або памяншэнні тэмпературы ў вадкім стане шчыльнасць памяншаецца. Пры наяўнасці ў вадзе раствораных нелятучых злучэнняў (як соль ці цукар) ціск пары і тэмпература замярзання паніжаюцца, а тэмпература кіпення павышаецца.
Чыстая вада слаба праводзіць электрычны ток, але робіцца добрым правадніком пры растварэнні ў ёй нават невялікіх колькасцей іонных рэчываў.
Remove ads
Хімія
Вада мае амфатэрныя якасці (можа выступаць і як кіслата, і як аснова).
Вада з’яўляецца добрым растваральнікам, асабліва для іонных сувязяў, і для многіх кавалентных злучэнняў, неметалаў, соляў, вокісаў).
Актыўна рэагуе з металамі. Акісляе металы, вышэйшыя за волава ў электрахімічным радзе напружанняў, удзельнічае такім чынам у працэсах карозіі.
Дзейнічае як аднаўляльнік у шэрагу біяхімічных працэсаў, у т.л. пры фотасінтэзе.
Удзельнічае таксама ў рэакцыях кіслотна-асноўных, гідратацыі, гідролізу.
Remove ads
У прыродзе
Найбольш распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Агульная маса вады на планеце дасягае 1018 т, і ёю пакрытыя каля 4/5 зямной паверхні. Неабходнае рэчыва для існавання жыцця. Чалавечае цела на 2/3 складаецца з вады, пераважна з вады складаюцца шмат якія харчовыя прадукты. Прэсная вада складае каля 3 % зямных запасаў, з гэтага каля 80 % недаступныя для выкарыстання, бо знаходзяцца ў палярных шапках.
Адметнасці
Адзінае хімічнае злучэнне, якое ў прыродных умовах існуе ў трох агрэгатных станах: вадкасці, цвёрдага рэчыва (лёд) і газу (вадзянай пары).
Вада мае шэраг досыць незвычайных для хімічных рэчываў асаблівасцей, напрыклад, досыць высокія тэмпературы замярзання і кіпення, высокі каэфіцыент паверхневага нацягнення, найбольшую шчыльнасць у вадкім агрэгатным стане, большую за шчыльнасць у цвёрдым. Гэта тлумачыцца існаваннем у вадзе вадародных сувязяў, якія звязваюць малекулы між сабой як у вадкім так і ў цвёрдым станах. Вада з’яўляецца кавалентным малекулярным злучэннем.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads