Антыкамуністычны рух у Польшчы (1944—1953)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антыкамуністычны рух у Польшчы (1944—1953)
Remove ads

Антыкамуністычны рух у Польшчы 1944—1953 гадоў — дзейнасць Арміі Краёвай і іншых арганізацый супраць урадаў Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) і Савецкага Саюза.

Thumb
Байцы антысавецкіх атрадаў, 1945 год.

Удзельнікі руху сталі вядомы як «праклятыя салдаты» або «адрынутыя салдаты» (польск.: Żołnierze wyklęci). Яны імкнуліся аднавіць даваенны рэжым і страчаныя тэрыторыі (т. зв. «крэсы ўсходнія»). У сувязі з тым узброеныя групоўкі распаўсюдзілі сваю дзейнасць на Беларусь, Украіну і Літву, змагаючыся ў тым ліку з мясцовымі антыкамуністамі[1].

Дзейнасць падполля пачалася ў першыя месяцы пасля прыходу Чырвонай арміі ў даваенныя польскія тэрыторыі, дзе савецкія войскі сутыкнуліся з Арміяй Краёвай[2]. Для барацьбы з удзельнікамі руху прыцягваліся сілы НКУС СССР і Міністэрства грамадскай бяспекі ПНР[3].

Гісторыя антыкамуністычнага супраціву ў Польшчы звязана з працяглымі працэсамі паступовага паслаблення, фрагментацыі і канчатковага знішчэння антыўрадавага падполля сіламі дзяржаўнай бяспекі. Арганізаваны партызанскі рух пацярпеў канчатковы крах, аднак у яго ліквідацыі урад ПНР ужываў не толькі метады ўзброенага падаўлення, характэрных для антыпадпольнай барацьбы ў 1944—1945 гадах, але і задзейнічаў прыёмы аператыўнай гульні, выкарыстаўшы рэсурсы партызанскіх сіл ва ўласных інтарэсах[4].

З 2011 года ў памяць аб удзельніках супраціву ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень «праклятых салдат» (8 лютага)[5].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads