Антыпатр I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыпа́тр I (грэч. Ἀντίπατρος Β' ) — сын цара Македоніі Касандра (часам таксама Антыпатр II) і цар Македоніі ў 294 да н.э.
Яго суправіцелем быў яго брат Аляксандр V. Антыпатр I выгнаў брата і забіў сваю маці Фесалоніку, таму што тая падтрымлівала Аляксандра V. Кіраваў пры падтрымцы Лісімаха, на дачцэ якога Эўрыдзіцы быў жанаты.
Аляксандр з дапамогай цара Эпіра Піра і дыядоха Дэметрыя Паліяркета здолеў вярнуць сабе ўладу над большай часткай Македоніі. Пасля гэтага Дэметрый Паліяркет забіў Аляксандра, а Антыпатр бег да свайго цесця Лісімаха, але не знайшоў у Лісімаха падтрымкі: той загадаў забіць яго ў (288 да н.э.).
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads