Касандр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касандр
Remove ads

Каса́ндр (грэч. Κάσσανδρος; каля 355 — 297 да н.э.) — цар Македоніі (302 да н.э. — 297 да н.э.), старэйшы сын Антыпатра, упершыню згадваецца ў судзе Аляксандра Македонскага ў Вавілоне, дзе выступаў з апраўдальнай прамовай на карысць свайго бацькі, несправядліва абвінавачанага.

Хуткія факты Касандр, Македонскія цары ...

Антыпатр перадаў рэгенцтва Палісперхону, што прымусіла Касандра шукаць падтрымкі па-за Македоніяй. Урэшце, ён заключыў саюз з Пталамеем Лагам і Антыгонам і абвясціў вайну рэгенту. Большасць грэчаскіх полісаў, у тым ліку Афіны, далучыліся да іх. Таксама ён схіліў на свой бок Эўрыдзіку, славалюбівую жонку македонскага цара Філіпа III Арыдэя.

І яна, і яе дзядзька, і брат Касандра Ніканор былі неўзабаве знішчаны па загаду Алімпіяды. Касандр выступіў супраць яе і, вымусіўшы, урэшце, здацца, пакараў смерцю царыцу ў 316 да н.э.. У 310 да н.э. — 309 да н.э. ён таксама пакараў смерцю Раксану і намінальнага цара Аляксандра IV — жонку і сына Аляксандра Македонскага; пазашлюбны сын апошняга Геракл быў раней атручаны Палісперхонам па падгаворванні Касандра.

Касандр парадніўся з царскай сям'ёй, ажаніўшыся з Фесалонікай, зводнай сястрой Аляксандра Македонскага, і, заключыўшы саюз з Селеўкам, Пталамеем і Лісімахам супраць Антыгона і знішчыўшы апошняга ў 301 да н.э., стаў кіраўніком Македоніі.[2] Памёр ад вадзянкі ў 297 да н.э.

Касандр, быўшы жорсткім кіраўніком, быў знатаком літаратуры. Ён аднавіў Фівы, разбураныя Аляксандрам Македонскім, заснаваў гарады Фесалонікі (Салонікі) і Касандрыю.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

1. Любкер Ф. Cassander // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 256.

2. Kingdoms of the Successors of Alexander: After the Battle of Ipsus, B.C. 301. World Digital Library (1800-1884). Праверана 27 ліпеня 2013.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads