Антыёх X Еўсеб Філапатар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыёх X Еўсеб Філапатар, ці Антыёх X Набожны («Еўсеб» — «набожны», «Філапатар» — «які любіць свайго бацьку», пам. каля 83 да н.э.) — цар Сірыі (у 95—83 да н.э.) з роду Селеўкідаў[2]. Сын Антыёха IX Кізікскага і Клеапатры IV.
Remove ads
Біяграфія
Антыёх быў адным з прэтэндэнтаў на прастол у міжусобнай барацьбе апошніх Селеўкідаў. Пасля пачатку кіравання ў 95 годзе да н.э. яго першым дасягненнем была перамога над сваім стрыечным братам Селеўкам VI Эпіфанам. Гэта было помстай за смерць бацькі, забітага Селеўкам VI.
Пасля гэтага Антыёх стаў кіраваць Антыёхіяй і яе наваколлямі, удзельнічаючы ў бесперапыннай барацьбе супраць чатырох братоў Селеўка VI, набатэеў і парфян. Для ўмацавання сваёй улады ў 95 годзе да н.э. ажаніўся са сваёй мачахай Клеапатрай Селенай I[3].
Дата яго звяржэння дакладна не невядома. Іосіф Флавій меркаваў, што ён быў забіты каля 90 гады да н.э. у бітве з парфянамі і яго ўладаннямі ў Антыёхіі завалодаў Філіп I Філадэльф. Апіян паведамляў, што Антыёх быў пераможаны падчас уварвання ў Сірыю армянскага цара Тыграна II Вялікага каля 83 года да н.э., але дзеянні Антыёха не паказаны. Яго сын Антыёх XIII Азіяцкі быў зроблены царом пасля перамогі рымскага вайскавода Лукула над Тыгранам II.
Remove ads
Зноскі
- Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
- Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads