Антыёх IX Кізікскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыёх IX Кізікскі (Кізікен) (стар.-грэч.: Άντίοχος Κυζικηνός; пам. 95 да н.э.) — кіраўнік часткі тэрыторыі дзяржавы Селеўкідаў (з 114 да н.э.)[4]. Сын Антыёха VII Сідэта і Клеапатры Тэі.
Remove ads
Біяграфія
Пасля смерці бацькі ў Парфіі і вяртання дзядзькі Дэметрыя II Нікатара да ўлады ў 129 годзе да н.э. маці Антыёха адправіла сына ў горад Кізік (знаходзіўся на беразе Мармуровага мора). Ад гэтага ён атрымаў сваю мянушку «Кізікскі».
Антыёх вярнуўся ў 116 годзе да н.э. у Сірыю і прад’явіў правы на прастол. Краінай тады кіраваў яго стрыечны (зводны[5]) брат Антыёх VIII Грып. Пачалася міжусобная вайна, у якой у 112 годзе да н.э. загінула жонка Антыёха Клеапатра, забітая па загадзе жонкі Антыёха VIII Трыфены. Праз год Антыёх разбіў брата, захапіў у палон і забіў Трыфену. Урэшце, краіна была падзелена паміж братамі. Антыёху дасталіся Келесірыя і Фінікія.
У 96 годзе да н.э. Антыёх VIII быў забіты сваім саветнікам Гераклеонам, а ў наступным годзе сын Антыёха VIII Селеўк VI Эпіфан захапіў Антыёха Кізікскага і загадаў пакараць яго смерцю[6][7] (па іншых крыніцах, Антыёх скончыў з сабой, каб пазбегнуць палону[8]). Яго сын Антыёх X Эўсебес працягнуў барацьбу з сынамі Антыёха VIII.
Remove ads
Зноскі
- Антиох IX Кизикен // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 783–784.
- Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
- Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
- Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Антыёх VIII і Антыёх IX былі адначасова зводнымі братамі (іх маці Клеапатра Тэя спачатку выйшла замуж за Дэметрыя II, потым за Антыёха VII) і стрыечнымі (іх бацькі, адпаведна, Дэметрый II і Антыёх VII былі роднымі братамі).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads