Антэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антэй
Remove ads

Антэ́й (стар.-грэч.: Ἀνταίος «звернуты супраць») у грэчаскай міфалогіі[2] — волат, сын Пасейдона[3] (ці Геі[4], ці Пасейдона і Геі), атрымліваў непераможную сілу ад судотыку з маці Геяй — зямлёй. Цар Лівіі.

Хуткія факты Антэй, Пол ...
Thumb
Барацьба Геракла з Антэем

Па Ферэкіду, яго жонка — Іфіноя[5], згодна Плутарха, яе клікалі Тэнгіз[6]. У горадзе Іраса зладзіў спаборніцтва для жаніхоў сваёй дачкі[7].

Антэй прымушаў ўсіх падарожнікаў-чужаземцаў змагацца з ім і ўсіх, каго перамагаў у барацьбе — забіваў[8]. Пабудаваў храм Пасейдону з чэрапаў пераможаных ім[9].

Пераможаны Гераклам. Пры сустрэчы Антэй запатрабаваў, каб і Геракл змагаўся з ім. Ніхто не мог перамагчы Антэя ў адзінаборстве, не ведаючы таямніцы, адкуль волат атрымліваў падчас барацьбы ўсё новыя і новыя сілы. Таямніца ж была такая: калі Антэй адчуваў, што пачынае губляць сілы, ён дакранаўся да зямлі, сваёй маці, і абнаўляліся яго сілы: ён чэрпаў іх у сваёй маці, вялікай багіні зямлі. Падчас бітвы некалькі разоў Геракл валіў яго на зямлю, але толькі дадавалася сілы ў Антэя. Але раптам падчас барацьбы магутны Геракл падняў Антэя высока на паветра, яго сілы вычарпаліся, і Геракл альбо задушыў яго, альбо забіў яго, зламаўшы хрыбет[10]. Геракл зрабіў Лівію больш спрыяльнай для жыцця[11].

Адзінаборства было намалявана сярод іншых подзвігаў на франтоне храма Гераклу ў Фівах[12]. Магіла Антэя знаходзілася побач з Лінксам, шкілет у 60 лакцей даўжыні адкрыў Серторый  (руск.) і загадаў зноў засыпаць зямлёй[13].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads