Антэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антэна — прыбор, прызначаны для выпраменьвання і рэгістрацыі (прыёму) радыёхваль.


Дзеянне прыёмнай антэны заснавана на ператварэнні энергіі радыёвыпраменьвання ў энергію пераменнага электрычнага току. Прасцейшай антэнай з'яўляецца металічны стрыжань, т. н. паўхвалевы рэзанансны вібратар. Калі гэты вібратар злучыць з генератарам электрамагнітнага выпраменьвання, то ён зможа як выпраменьваць у прастору электрамагнітныя хвалі ў радыёдыяпазоне, так і рэгістраваць іх, бо электрамагнітныя хвалі будуць індукаваць у ім электрычных ток. Найбольш эфектыўна працуе вібратар, даўжыня якога роўная палове даўжыні прымаемай хвалі. Такім чынам, антэны прымаюць электрамагнітнае выпраменьванне толькі вызначанай хвалі, велічыня якой залежыць ад памеру і канструкцыі антэны.
Антэны валодаюць накіраваным дзеяннем, гэта значыць напружанасць прымаемай ці выпраменьваемай імі энергіі залежыць ад кірунку.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
- Антенна (руск.) // Энцыклапедыя Кругасвет
- Антенна (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
![]() |
Антэна на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads