Ануфрый Тамаш Карытынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ануфрый Тамаш Карытынскі (14 снежня 1719 — студзень 1770) — дзеяч каталіцкай царквы, паэт, перакладчык.

Хуткія факты Ануфрый Тамаш Карытынскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мазовіі. У 1735 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію, выкладаў паэтыку ў Гародні (1744—1745). У 1745 выйшаў з ордэна. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. У 1751—1752 жыў у Крыстынаполю ў Францішка Салезія Патоцкага  (польск.), потым у Боцьках у Караля Юзафа Сапегі. З 1754 года сакратар Гераніма Фларыяна Радзівіла ў Белай і Слуцку. Пасля яго смерці ў 1760 жыў у Марціна Матушэвіча ў Ратне. З 1761 года пры двары кракаўскага біскупа Каятана Ігнацы Солтыка  (польск.). З 1764 сакратар белзскага ваяводы Цэтнера.

Аўтар паэмы «Алькеніцкая бітва» (напісана ў 1760, часткова выдадзена ў 1841, цалкам — у 1843), вершаў у гонар сваіх апекуноў Аляксандра Аўгуста, Адама і Ізабелы Чартарыйскіх, Андрэя Замойскага  (польск.). Магчыма, з’яляецца аўтарам «Трэнаў над смерцю князя Гераніма Фларыяна Радзівіла» (Treny nad śmiercią Xcia Hieronima Floriana Radziwiłła, Вільня, 1766). Набыў вядомасць як перакладчык Гарацыя.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads