Анучына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Ану́чына (руск.: Анучина, яп.: 秋勇留島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 2,35 км².
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні падводных рыфаў і скал. Паверхня нізкая, складзеная з пуцаланаў і пясчанікаў. Часам сустракаюцца ўзгоркі. Вышыня да 33 м. Характэрна травяная і хмызняковая расліннасць. Шмат птушак.
Да XIX стагоддзя востраў быў населены айнамі, якія называлі яго Акію́ры («каля Юры»). Пазней яны перасяліліся на поўнач Хакайда. У другой палове XIX стагоддзя было заснавана японскае рыбацкае паселішча Утамуэ. У 1855 годзе востраў афіцыйна ўвайшоў у склад Японіі. У 1945 годзе заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. Названы ў гонар расійскага географа і этнографа Дз. М. Анучына (1843—1923).
На востраве захаваліся рэшткі рыбацкага паселішча. Існуе часовая расійская памежная застава, але сталага насельніцтва няма. Востраў з’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads