Аньяльскі саюз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анья́льскі саюз (шведск.: Anjalaförbundet) — палітычная групоўка афіцэраў шведскай арміі (113 афіцэраў-дваран), якая выступіла ў 1788 годзе супраць абсалютызму караля Густава III.

12 жніўня 1788 года ў мястэчку Аньяла (Паўднёвая Фінляндыя) яны склалі «Дэкларацыю аньяльскіх канфедэратаў», або «Умову фінскай арміі», дзе патрабавалі ад караля спыніць распачатую ім без згоды парламента вайну з Расіяй, уступіць з ёю ў перагаворы аб міры, вярнуцца да канстытуцыйнага праўлення.

Частка афіцэраў дамаглася дзяржаўнага аддзялення Фінляндыі ад Швецыі.

Удзельнікісаюза ўступілі ў кантакт з расійскім урадам.

Не атрымаўшы падтрымкі ў Швецыі і Пецярбургу, Аньяльскі саюз распаўся восенню 1788 года, яго ўдзельнікі арыштаваны і асуджаны.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads