Аніс Андрэевіч Клопаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аніс (Анісім) Андрэевіч Клопаў (19141995) — камандзір аддзялення 20-га асобнага штурмавога інжынерна-сапёрнага батальёна малодшы сяржант — на момант прадстаўлення да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені. Поўны кавалер ордэна Славы.

Хуткія факты Аніс Андрэевіч Клопаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 мая 1914 ў вёсцы Наваселле Расійскай імперыі, цяпер Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 1-м і 3-м Беларускім франтах. Вызваляў Беларусь і Літву. Ваяваў спачатку ў пяхоце, а затым быў пераведзены ў 4-ю асобную штурмавую брыгаду РГК. Асабліва вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі.

10 студзеня 1945 года ў раёне населенага пункта Дрэвенінгкен сапёр-кулямётчык 20-га асобнага штурмавога інжынерна-сапёрнага батальёна малодшы сяржант Клопаў на чале групы разгараджэння у непасрэднай блізкасці ад праціўніка зрабіў праход у драцяной загародзе і мінным полі. Загадам ад 30 студзеня 1945 года малодшы сяржант Клопаў Аніс Андрэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

16 лютага 1945 года ў баях за населены пункт Вангнікен і за плацдарм на левым беразе ракі Штрадзік малодшы сяржант Клопаў з кулямёта знішчыў каля двух дзясяткаў праціўнікаў, падавіў агнявую кропку. У ліку першых пераправіўся праз раку, уварваўся на назіральны пункт праціўніка і паланіў двух варожых салдат. Быў кантужаны, але застаўся ў страі. Загадам ад 24 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Клопаў Аніс Андрэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

У красавіку 1945 года пры прарыве абарончай мяжы на подступах да горада Кенігсберга малодшы сяржант Клопаў са сваім аддзяленнем пад агнём зрабіў праход у мінным полі праціўніка, асабіста абясшкодзіў да дваццаці процітанкавых і паўтара дзясятка супрацьпяхотных мін. Знаходзячыся ў баявых парадках стралковых падраздзяленняў, у ходзе імклівай атакі уварваўся ў траншэю ворага і знішчыў звыш дзесяці праціўнікаў. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 гады за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі малодшы сяржант Клопаў Аніс Андрэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1]. Стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

Удзельнік гістарычнага Парада Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года. У 1945 годзе сяржант Клопаў А. А. дэмабілізаваны.

У 1953 годзе вярнуўся на радзіму. Жыў у гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці. Працаваў у міліцыі, затым на прамкамбінаце. Памёр 4 лютага 1995 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 3-х ступеняў, медалямі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads