Апанас Паўлавіч Палітыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апанас (Панас) Паўлавіч Палітыка (5 лютага 1935, в. Бродак, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі празаік, паэт. Псеўданімы Панасенка А., Піскун П., Панас А[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Бродак Крычаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1949 годзе скончыў 5 класаў Паланіцкай сямігодкі. Працягваць вучобу далей не меў магчымасці — у сям’і было 9 дзяцей, таму паехаў у Кіеў, паступіў у рамеснае вучылішча. У 1959—1960 гг. працаваў на Крычаўскім птушкакамбінаце, а з 1967 г., пасля заканчэння інстытута, — старшым выхавацелем школы-інтэрната ў Крычаве[3].
З 1969 г. загадваў сельскагаспадарчым аддзелам Крычаўскай раённай газеты «Ленінскі кліч». У 1975 г. стаў карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання, потым загадчыкам аддзела інфармацыі і радыёвяшчання раённай газеты[3].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года[3]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[4].
Remove ads
Творчасць
Літаратурную працу пачаў у 1960 г. з вершаў на рускай мове. Першы верш апублікаваў у газеце «Магілёўская праўда». Празаічныя творы пісьменніка — апавяданні, аповесці — адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сацыяльнай накіраванасцю, непрымірымымі адносінамі да негатыўных з’яў, якія перашкаджаюць нам жыць[3].
Першы зборнік твораў Апанаса Палітыкі выйшаў у 1976 г. пад назвай «І ў хвост, і ў грыву». Аўтар кніг «Маўчанне навыперадкі», «Свой хлопец», «Праверка». У зборніку апавяданняў «Праверка» аўтар даследуе многія «язвы» нашага жыцця. Вядомы сваімі сатырычнымі творамі. Жыццё пісьменніка звязана з малой радзімай — Крычаўскай зямлёй, дзе жыве ён і сёння[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Маўчанне навыперадкі» (Мінск, (1980)
- «Свой хлопец» (Мінск, 1985)
- «Праверка» (Мінск, 1990)
Зноскі
- Саюз пісьменнікаў Беларусі — 2005.
- 20 лістапада на 90-м годзе жыцця памёр член Саюза пісьменнікаў Беларусі Апанас Палітыка // (unspecified title)
- Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
- Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads