Крычаў
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́чаў[3] (афіц. транс.: Kryčaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. За 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Рослаўль, на аўтадарозе Бабруйск—Рослаўль (Расія). Насельніцтва 26 178 чал. (2017)[4].
Remove ads
Remove ads
Назва
Назва Крычаў утвораная тыповым для гэтага рэгіёна назваўтваральным спосабам (як і Быхаў, Чэрыкаў).
Наконт паходжання кораня «Крыч-» поўнай згоды няма.
Крычаўская назва магла пайсці ад назвы рачулкі ці ручая, сожскага прытоку. На Падняпроўі, у наваколлі Чарнігава фіксавалася назва не лакалізаванай цяпер рэчкі Крычалка[5], з тым жа коранем «Крыч-» і ўтваральнікам -al- («Кры́чала»), які даследчык гідраніміі Ул. Тапароў лічыў уласцівым для балцкіх рачных назваў[6].
Існуе колькі народна-этамалагічных паданняў, у якіх назва Крычава тлумачыцца на грунце знешняга гукавага падабенства[7]. Паводле географа В. Жучкевіча, тапонім пайшоў ад старарускага кръч «каваль», у сувязі з наяўнасцю ў наваколлі жалезнай руды[8].
Remove ads
Гісторыя
Ранняе Сярэднявечча
Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам[9]. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[10].
Вялікае Княства Літоўскае
У 1358 Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У ХІV—XVIII стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. ХV ст. горад увайшоў у склад Віленскага ваяводства, дзе стала цэнтрам воласці, уладання вялікіх князёў. У 1507 і 1508 маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы Інфлянцкай вайны (1558—1582) у 1564 яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVII—XVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.
У 1614 маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[9]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезлі ў Маскоўскую дзяржаву, а сам горад спалілі[11]. 23 жніўня 1633 за гераізм і адданасць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч»[12].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленні (1661) сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для горада выплату падаткаў[9].
Паводле інвентару, на 1671 у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 — 456 дымоў[9]. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) улетку 1708 непадалёк ад горада размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 — 429 дымоў, на 1779 — 470 дымоў[9].
У 1743—1744 гадах у Крычаве і ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Фларыяна Радзівіла.
Расійская імперыя


У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 у Крычаве было 470 двароў. У кан. XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасці (у тым ліку парусінавыя мануфактуры Пацёмкіна і Галынскага і канатная мануфактура, тут працавалі суднаверф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.
На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 тут утварыўся чыгуначны вузел на лініі Орша — Унеча.
У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.
У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1962—1965 гадах Крычаў уваходзіў у склад Мсціслаўскага раёна.
У 1977 годзе ў гарадскую мяжу Крычава ўключана вёска Варанева Лабковіцкага сельсавета[13].
Remove ads
Насельніцтва

- XVIII стагоддзе: 1779 год — 2,8 тыс. чал.[9]
- XIX стагоддзе: 1880 год — 4 570 чал.; 1883 год — 6 тыс. чал.[14]; 1897 год — 6 221 чал.
- XX стагоддзе: 1926 год — 5 592 чал.; 1939 год — 16,0 тыс. чал.; 1959 год — 19 тыс. чал.[15]; 1972 год — 26,5 тыс. чал.; 1991 год — 32,6 тыс. чал.; 1995 год — 32,1 тыс. чал.[16]; 1997 год — 31,9 тыс. чал.; 1998 год — 31,1 тыс. чал.[17]
- XXI стагоддзе: 2004 год — 28 тыс. чал.; 2006 год — 27,4 тыс. чал.; 2008 год — 27 тыс. чал.[18]; 2010 год — 27,1 тыс. чал.; 2016 год — 26 325 чал.[19]; 2017 год — 26 178 чал.[4]; 2025 год — 22 973 чал.
Эканоміка

З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў»[20].
- ВРУП «Крычаўцэментшыфер»
- РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў»
- ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў»
- філіял «Крычаўскі хлебазавод» РУВП «Магілёўхлебпрам»
Інфраструктура
Транспарт


У Крычаве маецца чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 гарадскіх, 9 мясцовых і 2 міжгародныя маршруты.
Культура
Дзейнічае 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, Крычаўскі краязнаўчы музей.
Адукацыя
У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.
Медыцына
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.
Remove ads
Забудова

У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча[21].
У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.
Remove ads
Славутасці
- Вінакурня (XVIII ст.)
- Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Замкавая гара (XI—XVIII стст.)
- Могілкі іўдзейскія
- Палац Пацёмкіна-Галынскіх (1778—1787)
- Паштовая станцыя (1840-я)
- Плябанія (XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (1838), захаваўся звон 1748, адліты для царквы Параскевы Пятніцы
- Свята-Пакроўская царква 1946 г.
- Царква Уваскрасення Хрыстова (XIX ст., 1930-я)
- Палац Пацёмкіна-Галынскіх
- Замкавая гара і Свята-Мікалаеўская царква
- Руіны замка на Замкавай гары
- Свята-Мікалаеўская царква
- Воданапорная вежа каля Чыгуначнай станцыі
- Паштовая станцыя
- Царква Уваскрасення Хрыстова
- Яўрэйскія могілкі
Страчаная спадчына
- Верф (XVIII ст.)
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1855—1860)
- Касцёл Святога Ільі (XV ст.)
- Сінагога
- Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Ілля Барысавіч Берхін (1908—1992) — савецкі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
- Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 1947) — беларускі палітык.
- Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 1952) — беларускі палітык.
- Яўген Сямёнавіч Мазалькоў (1909—1969) — літаратуразнавец, крытык і перакладчык, Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968)[23]
- Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (1921—1993) — краязнавец, заснавальнік Крычаўскага краязнаўчага музея (у 1961—1982 гг. яго дырэктар), Заслужаны работнік культуры БССР[24]
- Аксана Мянькова (нар. 1982) — беларуская лёгкаатлетка
- Мікалай Максімавіч Мяшкоў — міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1988)
- Андрэй Печкураў (1899—1996) — навуковец у галіне меліярацыі
- Барыс Токін (1900—1984) — біёлаг
- Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 1936) — беларускі мастак.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads