Апаратнае забеспячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апаратнае забеспячэнне, апаратныя сродкі, камп’ютарныя камплектуючыя, (англ.: hardware) — электронныя і механічныя часткі вылічальнай прылады, якія уваходзяць у склад сістэмы ці сеткі, за выключэннем праграмнага забеспячэння і даных (інфармацыі, якую вылічальная сістэма захоўвае і апрацоўвае). Апаратным забеспячэннем з’яўляюцца: камп’ютары і лагічныя прылады, вонкавыя прылады і дыягнастычная апаратура, энергетычнае абсталяванне, батарэі і акумулятары.
Remove ads
Распаўсюджванне камп’ютараў
Вялікая колькасць камп’ютараў убудавана ў іншыя прылады, напрыклад, у бытавую тэхніку, медыцынскае абсталяванне, мабільныя тэлефоны. Толькі малая частка камп’ютараў (каля 0,2 % усіх камп’ютараў, вырабленых у 2003 годзе) — гэта настольныя і мабільныя персанальная камп’ютары.
Персанальны камп’ютар
Тыповы персанальны камп’ютар складаецца з корпуса і наступных частак:
- мацярынская плата, на якой усталяваны цэнтральны працэсар (CPU) уключаючы сістэму астужэння, аператыўную памяць і іншыя часткі, а таксама слоты пашырэння
- аператыўная запамінальная прылада (АЗП) і кэш (звычайна уваходзіць у склад CPU)
- Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП)
- Шыны — PCI, PCI-E, USB, FireWire, AGP (састарэла), ISA (састарэла), EISA (састарэла)
- Блок сілкавання
- Кантролеры прылад захоўвання — IDE, SCSI, SATA, SAS ці іншых тыпаў, якія знаходзяцца непасрэдна на мацярынскай плаце (убудаваныя) альбо на платах пашырэння. Да кантролераў падлучаны цвёрды дыск, прывад гнуткіх дыскаў, CD-ROM і іншыя прылады.
- Накапляльнікі на зменных носьбітах
- Прывады аптычных дыскаў
- прывад гнуткіх дыскаў
- стрымер
- Прылады захоўвання інфармацыі
- Цвёрдыя дыскі (часам з магчымасцю аб’яднання ў RAID-масіў)
- Відэакантролер (убудаваны ці ў выглядзе платы пашырэння — гл. графічная плата), перадае сігнал на манітор
- Гукавы кантролер (гл. гукавая плата)
- Сеткавы інтэрфейс(см. сеткавая плата)
Акрамя таго, у апаратнае забеспячэнне таксама уваходзяць знешнія кампаненты — перыферыйныя прылады:
- Прылады ўводу
- Клавіятура
- Мыш, трэкбол ці тачпад
- Джойстык
- Сканер
- Прылады вываду
- Манітор (прылада)
- Калонкі/завушніцы
- Прылады друку
- Прынтар
- Плотар
- Прылады захоўвання інфармацыі
- Знешні дыск — HDD або SSD
- Флэшка
- Сеткавае сховішча
- Мадэм — для доступу ў Інтэрнэт
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads