Апонаўцы

вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Апо́наўцы[1] (трансліт.: Aponaŭcy, руск.: Опоновцы) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета. 34 жыхары (2014).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

За 500 м на паўночны ўсход ад вёскі, на пакатым узвышшы, выцягнутым з усходу на захад знаходзіцца бескурганны могільнік балтаў. Памеры 150x80 м. Датуецца XIIIXV ст.

Вядома звыш 200 пахаванняў, для іх характэрны каменныя муроўкі прамавугольнай або авальнай формы з 1—2 вялікімі камянямі ў галавах і нагах. У мужчынскіх пахаваннях знойдзены баявыя сякеры, жалезныя нажы і кінжалы, крэсівы, паясныя рамяні, спражкі, у жаночых — сярэбраныя (адзін з выявай птушкі) і бронзавыя пярсцёнкі, скроневыя кольцы, бранзалеты і завушніцы, бразготкі, бронзавыя бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, абшытыя дробнымі шклянымі пацеркамі, кавалкі тканіны адзення, пражскія грошы XIV ст. і літоўскія дэнарыі XIV—XV ст.

З 2-й паловы ХІХ ст. вядомы як вёска ў Забалацкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уласнасць графа М. Патоцкага.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads