Апрацоўка (музыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апрацо́ўка ў музыцы — змяненне арыгінальнага нотнага тэксту музычнага твора з пэўнай мэтай[1].
Сутнасць і віды
Мэтамі апрацоўкі могуць быць:
- прыстасаванне твора для выканання іншым складам выканаўцаў (аранжыроўка);
- прывядзенне ў адпаведнасць з тэхнічным узроўнем пэўнага выканаўцы (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя);
- стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалоснай мелодыі (гарманізацыя);
- мадэрнізацыя твора[1].
Апрацоўкай называюць таксама далучэнне інструментальнага суправаджэння да народнай песні або яе харавое выкладанне[1].
Remove ads
Апрацоўка народных мелодый
Апрацоўкай народных мелодый займаліся з канца XVIII стагоддзя многія вядомыя кампазітары, сярод якіх І. Гайдн, Л. Бетховен, І. Брамс, М. Балакіраў, М. Рымскі-Корсакаў, П. Чайкоўскі, А. Лядаў і іншыя. Падобныя апрацоўкі паступова вылучыліся ў самастойны музычны жанр, які атрымаў вялікае развіццё ў многіх нацыянальных кампазітарскіх школах, у тым ліку ў беларускай[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads