Гарманізацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарманізацыя
Remove ads

Гарманіза́цыя — выяўленне танальна-функцыянальнай сутнасці пэўнай мелодыі і суправаджэнне яе адпаведнымі акордамі[1].

Thumb
Грыгарыянскі антыфон 'Hodie Christus natus est' (транскрыпцыя паводле версіі Liber usualis)
Thumb
Антыфон 'Hodie Christus natus est' у гарманізацыі Б. Брытэна (Калядныя песні, № 1)

Асноўныя прынцыпы

Галоўныя прынцыпы гарманізацыі (функцыі акордаў, ладава-танальныя адхіленні, мадуляцыі і інш.) вызначаюцца ладава-інтанацыйнай будовай самой мелодыі. Пэўная мелодыя можа быць гарманізавана па-рознаму (гарманічнае вар’іраванне), што з’яўляецца вынікам яе разнастайнай мастацкай інтэрпрэтацыі[1].

Гарманічнае вар’іраванне ў межах пэўнай музычнай структуры — фактар развіцця, абнаўлення музыкі. Гарманізацыя раскрывае не толькі багацце мелодыі, але і магчымасці гармоніі, яе ўплыў на розныя сродкі музычнай выразнасці, што відавочна ў разнастайных транскрыпцыях, парафразах, фантазіях, варыяцыях[1].

Remove ads

Гарманізацыя народных мелодый

Асаблівае значэнне мае гарманізацыя народных мелодый. Калі пры гарманізацыі народнай мелодыі адбываецца поліфанізацыя фактуры і ў параўнанні з першакрыніцай ускладняецца музычная форма, больш правамерна гаварыць пра апрацоўку народнай мелодыі, чым пра ўласна гарманізацыю, хоць часта гэтыя тэрміны атаясамліваюць[1].

У музычнай адукацыі

Гарманізацыя мелодый (рашэнне гарманічных задач) — аснова навучання ў курсе практычнай гармоніі[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads