Аранжавы колер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аранжавы, памяранцавы — колер, прамежкавы паміж чырвоным і жоўтым. Мае даўжыню хвалі 590—620 нанаметраў.

Хуткія факты Аранжавы, HEX ...

Прыклады аранжавага

Адзін з найболей «вызначаных» колераў спектра, бо яго «эталон» заўсёды пад рукой (назва запазычана з французскага слова Orange — апельсін).

Назвы аранжавых адценняў

Thumb
Аранжавыя аксаміткі
  • памяранцавы (сінонім)
  • мядовы
  • бурштынавы (невыразна вызначаная група адценняў = ад жоўтага да карычневага)
  • маркоўны (колер каратыну)
  • руды
  • карычневы = шэры + аранжавы

Web-колер

Адценне аранжавага колеру, адзіны колер, вызначаны ў CSS, для якога няма вызначэння ў HTML 4.01.

Прыродныя крыніцы і пігменты

Рознае

  • Аранжавы — нацыянальны колер Нідэрландаў. Першапачаткова аранжавая паласа прысутнічала на сцягу Нідэрландаў, аднак пазней яна была замененая на чырвоную, бо даўней аранжавая тканіна была дэфіцытам. У нашы дні падчас нацыянальных свят жыхары каралеўства апранаюць аранжавую адзежу, а футбольныя заўзятары, выяўляючы сваю падтрымку нацыянальнай камандзе, нават фарбуюць свае асобы ў памяранцавы колер.
  • У шматлікіх краінах, напрыклад у Бельгіі, светлафоры замест жоўтага маюць аранжавы ліхтар.
  • Аранжавая — рака на поўдні Афрыкі.
  • Змену ўлады падчас выбараў 2004 года ва Украіне назвалі аранжавай рэвалюцыяй (ва Украіне часта выкарыстоўвалася слова «памаранчавая»).
  • У Ірландыі — знак пратэстанцызму, дзякуючы ордэну аранжыстаў.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads