Арасіа Картэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ара́сіа Мануэ́ль Ка́ртэс Ха́ра (ісп.: Horacio Manuel Cartes Jara, нар. 5 ліпеня 1956) — бізнесмен, выбраны прэзідэнтам Парагвая 21 красавіка 2013 года. На прэзідэнцкіх выбарах прадстаўляў кансерватыўную Партыю Каларада[1].
Займаецца бізнесам, звязаным з тытунем, напоямі і мясной прадукцыяй, яму належыць каля 12 фірмаў. У 1989 годзе Картэс быў асуджаны за фінансавыя махінацыі, але пасля абвінавачванне было знята. У 2000 годзе паліцыя затрымала на яго віле самалёт, гружаны наркотыкамі (марыхуанай і какаінам), але Картэс пазбег пакарання, сцвярджаючы, што самалёт здзейсніў экстраную пасадку.
Уступленне Арасіа Картэса на пасаду прэзідэнта адбылося 15 жніўня 2013 года[2].
Remove ads
Зноскі
- Paraguay: Presidential Candidate Horacio Cartes Rolls Up Sleeves To Win Electoral Support Архівавана 7 снежня 2013.. Eurasia Review, March 18, 2013
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads