Аргазінскае вадасховішча
вадасховішча ў Чалябінскай вобласці Расіі, на рацэ Міяс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аргазі́нскае вадасховішча, Аргазі (руск.: Аргази́нское водохранилище[2][3], руск.: Аргази[2]) — вадасховішча ў Чалябінскай вобласці Расіі, на рацэ Міяс (басейн Іртыша). Помнік прыроды рэгіянальнага значэння «Аргазінскае вадасховішча (Возера Аргазі)»[1].
Плошча паверхні вадасховішча складае 84,4[2] км². Даўжыня 17,5[4] км, найбольшая шырыня 8,1[4] км. Даўжыня берагавой лініі 108[4] км. Плошча вадазбору 2800[2] км². Найбольшая глыбіня вадасховішча складае 14[1][4] м, сярэдняя — 8,5[4] м. Нармальны падпорны ўзровень складае 274,5[4] м. Аб’ём вады ў вадасховішчы пры нармальным падпорным узроўні 0,9661[4] км³. Ваганні ўзроўню вады да 6[3] м. Вышыня плаціны 15 м, даўжыня — 1500 м. На вадасховішчы наліваецца да 45 астравоў, у тым ліку востраў Ліпавы з насаджэннямі ліпы[1].
Вадасховішча створана ў 1946 годзе ў выніку будаўніцтва Аргазінскай ГЭС, рэканструявана ў 1982[4] годзе. Выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння вадой горада Чалябінск і іншых гарадоў.
Remove ads
Зноскі
- Водохранилище вдхр Аргазинское (Аргази) (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 34. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
