Арганізацыя Бадра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арганізацыя Бадра
Remove ads

Арганізацыя Бадра (араб. منظمة بدر) — ваеннае крыло Вярхоўнага Савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Сфармавана ў 1982 годзе ў Тэгеране для барацьбы са свецкім рэжымам Садама Хусейна.

Хуткія факты Арганізацыя Бадра, Лідар ...

У 2003 годзе байцы Бадра ўсталявалі кантроль над некаторымі гарадамі поўдня Ірака. У новым іракскім урадзе арганізацыя курыруе МУС. Самыя вядомыя з гэтых падраздзяленняў — Брыгады Ваўка і Брыгады Вулкана (барацьба з партызанамі), а таксама Брыгады Скарпіёна (разведка і дыверсіі). Асноўныя ворагі Бадра: суніцкія паўстанцы, прыхільнікі старога рэжыму і Армія Махдзі, з якімі ў жніўні 2008 года адбыліся буйныя сутыкненні ў горадзе Кербела. Да Арганізацыі Бадра належаў загінулы ў 2007 годзе губернатар правінцыі Мутана[1].

Генеральны сакратар Арганізацыі Бадра — Хадзі аль-Амеры.

Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтва[2].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads