Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы
Remove ads

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор увайшоў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўвайшлі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Хуткія факты Арганізацыя Дагаворы пра калектыўную бяспеку, Аб'яднаны штаб ...

Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.

АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.

4 лютага 2009 года ў Маскве лідары краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Remove ads

Вучэнні

Больш інфармацыі Дата, Назва (месца) ...
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.odkb-csto.org/ Праверана 2 верасня 2024.
  2. Как в Беларуси проходят учения "Нерушимое братство-2020". Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  3. В России в ноябре пройдут учения миротворцев ОДКБ (руск.). aif.ru (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2021. Праверана 4 лістапада 2021.
  4. Kazahstan domaćin vojnih vježbi zemalja CSTO-a (басн.). balkans.aljazeera.net. Праверана 23 верасня 2022.
  5. Putin najavio nove vojne vježbe CSTO-a (басн.). balkans.aljazeera.net. Праверана 23 верасня 2022.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads