Аркадзь Апанасавіч Тоўсцік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аркадзь Апанасавіч Тоўсцік (15 лістапада 1925, в. Чыкілі, Глускі раён, Бабруйская акруга — 1 сакавіка 2009) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Хуткія факты Аркадзь Апанасавіч Тоўсцік, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Брат беларускага эканаміста Мікалая Тоўсціка. Вучыўся ў Глускай СШ № 2. Скончыў літаратурны факультэт Бабруйскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута (1954), Мінскі педагагічны інстытут (1957).

У Вялікую Айчынную вайну прымаў удзел у партызанскім руху. Пасля вызвалення раёна ад нацысцкіх захопнікаў прызваны ў армію, удзельнічаў у барацьбе супраць бандытызма на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

З 1950 года працаваў інструктарам Бабруйскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Чырвонаслабадскога РК ЛКСМБ, адказным арганізатарам ЦК ЛКСМБ. У 1953—1960 гадах — загадчык аддзела, намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». З 1960 года — на партыйнай рабоце: інструктар аддзела прапаганды і агітацыі, загадчык сектара друку, выдавецтваў і паліграфіі, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Беларусі. У 1973—1986 гадах працаваў рэдактарам газеты «Звязда».

Член ЦК КПБ у 1976—1990 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га, 10-га і 11-га скліканняў. У 1973—1987 гадах — старшыня праўлення Саюза журналістаў БССР. Удзельнічаў у рабоце 29 сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1974).

З 1987 года на пенсіі. Працаваў у Беларускім фондзе культуры, займаўся пытаннямі вяртання ў краіну беларускіх нацыянальных каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены з Беларусі.

Remove ads

Узнагароды

Мае шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, два медалі імя Юліуса Фучыка Міжнароднай арганізацыі журналістаў.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads