Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка
Remove ads

Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка (18 сакавіка 1977, Масква) — расійскі пісьменнік, журналіст, ваенны карэспандэнт, выдавец.

Хуткія факты Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1995 годзе прызваны ў армію, служыў на Паўночным Каўказе ў войсках сувязі, прымаў удзел у Першай чачэнскай вайне. Звольнены ў запас у 1997 годзе.

Скончыў юрыдычны факультэт Сучаснага гуманітарнага ўніверсітэта з дыпломам бакалаўра юрыспрудэнцыі па міжнародным праве.

Пасля пачатку другой чачэнскай вайны падпісаў кантракт з узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі і прымаў удзел у баявых дзеяннях. Служыў сувязістам, пасля ў мотастралковых войсках, пасля камандзірам разліку ў гранатамётным узводзе.

У 2000 годзе звольнены ў запас у званні гвардыі старшыны.

У тым самым годзе заняўся журналістыкай. Быў карэспандэнтам «Новай газеты», пазней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе.

У сакавіку 2012 года супраць Бабчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэксу Расійскай Федэрацыі (заклікі да масавых беспарадкаў) у сувязі з публікацыяй запіса аб магчымай тактыцы «за сумленныя выбары»[2].

Выдавец часопіса «Искусство войны»[3].

У 2017 годзе Бабчанка пакінуў Расію. У снежні 2016 года ён адмовіўся выказваць спачуванні родным і блізкім загінулых пры крушэнні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расіі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сірыю, як выказаўся журналіст, «спявалі і скакалі ў падтрымку» расійскіх уладаў. Пасля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленнем грамадзянства[4].

Жыў у Празе[5][6]. У ліпені 2017 году жыў у Ізраілі[7], са жніўня 2017 па май 2018 года ў Кіеве[8][9].

З кастрычніка 2017 па май 2018 года вёў праграму «Prime: Бабченко» на крымскататарскім украінскім тэлеканале ATR[10].

Remove ads

Інсцэніроўка забойства

29 мая 2018 года знаёмыя і сваякі паведамілі, што пры ўваходзе ў яго кіеўскую кватэру ў Дняпроўскім раёне невядомыя выпусцілі яму ў спіну некалькі куль, у той час як жонка Бабчанкі была ў ваннай[11][12]. Сам Бабчанка нібыта памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. 30 мая, выступаючы на прэс-канферэнцыі, кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў аб тым, што Бабчанка жывы; па словах Грыцака, даведаўшыся пра падрыхтоўку забойства, супрацоўнікі СБУ арыштавалі меркаванага забойцу, а само забойства інсцэніравалі, каб выйсці на таго, хто замаўляў злачынства[13]. І кілер і арганізатар — украінскія грамадзяне, якіх па словах СБУ завербавалі расійскія спэцслужбы. Сам Бабчанка таксама выступіў на гэтай прэс-канфэрэнцыі. Пазней з’явіліся ролікі затрымання арганізатара і відэа перадачы грошай[14][15].

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку[16].

Цытаты

" Нагадаю, што Расійская Федэрацыя акупавала 20% тэрыторыі Грузіі, якія і дагэтуль акупаваныя. Расійская Федэрацыя акупавала і анексавала Крым, акупавала Данецк. Я мяркую, што наступнай будзе Беларусь. Калі гэта атрымаецца, калі Расія далучыць, акупіруе, ці створыць нейкую саюзную дзяржаву з Беларуссю, то тады вайна ў Еўропе становіцца практычна непазбежнай. Таму, самае галоўнае, што зараз трэба зрабіць: сусветная супольнасць павінна зразумець, з кім яна мае справу, павінна дакладна ўяўляць, што сабой уяўляе пуцінская Расія.[17][18] "
Remove ads

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #13255304X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Arkady Babchenko. The 'unpatriotic' post on Facebook that meant I finally had to flee Russia (англ.). The Guardian (24 лютага 2017). Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. Независимый журналист Аркадий Бабченко покинул Россию. Эхо Москвы (21 лютага 2017). Праверана 22 лютага 2017.
  4. Убийцы, оккупанты и узурпаторы. Обозреватель (25 жніўня 2017).
  5. 27.10.17 PRIME: Бабченко(недаступная спасылка). ATR (27 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  6. Про «пятый пункт» и пятую колонну. The New Times (14 красавіка 2014).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads