Другая чачэнская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Другая чачэнская вайна — баявыя дзеянні паміж Расійскай Федэрацыяй і ўзброенымі фарміраваннямі сепаратыстаў на Паўночным Каўказе[2].
Remove ads
Перадумовы вайны
Пасля заканчэння Першай чачэнскай вайны Расійская Федэрацыя цалкам страціла кантроль над тэрыторыяй, на якой існавала непрызнанае дзяржаўнае ўтварэнне Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя.
У непрызнанай рэспубліцы квітнела арганізаваная злачыннасць. Дзейнасць банд ўключала крадзяжы нафты і нафтапрадуктаў з трубаправодаў, саматужную здабычу нафты, выкраданні людзей на тэрыторыі Чачні і за яе межамі, каб атрымаць выкуп, фальшываманецтва, вымагальніцтва і іншае.
На тэрыторыі Чачні распаўсюдзіліся радыкальныя ісламісцкія вучэнні (ва ўжытку прыхільнікаў гэтага вучэння называюць «вахабітамі», больш дакладная назва — салафіты), на сродкі міжнародных тэрарыстычных арганізацый ствараліся лагеры для навучання тэрарыстаў.
У 1999 годзе некалькі буйных палявых камандзіраў (Шаміль Басаеў, Хатаб, Баўдзі Бакуеў і інш.) вырашылі ажыццявіць напад на Дагестан, каб захапіць уладу ў рэспубліцы. Адначасова падняло мяцеж салафіцкае падполле ўнутры Дагестана[2].
Remove ads
Уварванне баевікоў у Дагестан
7 жніўня 1999 года пачалося ўварванне баевікоў у Дагестан. Падраздзяленні Басаева і Хатаба (па розных дадзеных, колькасцю ад 400 да 1,5 тысячы чалавек) бесперашкодна захапілі шэраг населеных пунктаў, у каторых не было федэральных войскаў.
У раён уварвання былі накіраваны падраздзяленні 136-й асобнай мотастралковай брыгады Міністэрства абароны РФ і 102-й асобнай брыгады ўнутраных войскаў МУС РФ, а таксама міліцэйскія фармаванні мясцовага і цэнтральнага падпарадкавання.
У ходзе баёў, якія доўжыліся да 24 жніўня, атрады баевікоў былі выбіты з пазіцый і адышлі ў Чачню. З 25 жніўня самалёты Ваенна-паветраных сіл РФ сталі наносіць удары па базах і лагерах баевікоў на тэрыторыі Чачні.
5 верасня баявыя дзеянні ў Дагестане аднавіліся. У рэгіён былі накіраваны дадатковыя сілы ўнутраных войскаў МУС РФ, бронетэхніка, артылерыя і авіяцыя. Баевікі былі вымушаны адступіць, а федэральныя сілы занялі апорныя пункты па пануючых вышынях уздоўж мяжы з ЧРІ[3].
Remove ads
Баявыя дзеянні на поўначы Чачні
З 23 верасня 1999 года Расія ўвяла «Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе», для якой была створана Аб’яднаная групоўка войскаў (АГВ) з вайсковых падраздзяленняў і сіл МУС. У той жа дзень расійская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі Грознага, сталіцы Чачні, і яго ваколіц.
30 верасня пачалася наземная аперацыя — бранятанкавыя падраздзяленні расійскай арміі з боку Стаўрапольскага краю і Дагестана ўвайшлі на тэрыторыю Наурскага і Шаўкоўскага раёнаў рэспублікі ў агульным кірунку на Грозны[4].
Аб’яднанай групоўцы расійскіх войскаў супрацьстаялі ўзброеныя фарміраванні ЧРІ агульнай колькасцю каля 20 тысяч чалавек. На іх узбраенні было 15 танкаў, 3 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 5 рэактыўных сістэм залпавага агню, 16 зенітных самаходных установак, 40 пераносных зенітна-ракетных комплексаў, каля 500 розных супрацьтанкавых сродкаў[2].
Чачэнскія фарміраванні аказвалі жорсткае супраціўленне, аднак спыніць наступ праціўніка не маглі. Да сярэдзіны кастрычніка федэральныя войскі выйшлі на лінію ракі Церак. У лістападзе на бок Расіі перайшлі муфтый Чачні Ахмат Кадыраў і шэраг палявых камандзіраў, што дазволіла Расіі без бою заняць Гудэрмес[4].
18 кастрычніка часткі АГВ фарсіравалі Церак. У пачатку лістапада 1999 года федэральныя войскі выйшлі на бліжэйшыя подступы да Грознага і ў першых чыслах снежня поўнасцю блакіравалі горад, стварыўшы кантрольна-фільтрацыйныя пункты для выхаду насельніцтва з горада[2].
Штурм Грознага
Увесь час, які папярэднічаў штурму, горад падвяргаўся налётам расійскай авіяцыі і ракетна-артылерыйскім ударам.
26 снежня 1999 года пачалася бітва за Грозны. Спроба захапіць горад сіламі ўнутраных войскаў і зводных атрадаў МУС без прымянення цяжкага ўзбраення і бронетэхнікі скончылася няўдачай. Другі этап аперацыі па захопу Грознага пачаўся раніцай 17 студзеня 2000 года.
На працягу двух тыдняў ішлі жорсткія баі. У ноч на 30 студзеня 2000 года рэшткі баяздольных атрадаў чачэнскіх баевікоў паспрабавалі прарвацца з горада. Большая іх частка была знішчана, асобным групам удалося сысці ў горы. 31 студзеня штурмавыя атрады федэральных войскаў выйшлі ў цэнтр горада, а да 7 лютага ўвесь Грозны быў узяты імі пад кантроль[5][6].
Remove ads
Баі ў гарах
Вясной 2000 года жорсткія баі разгарнуліся ў горных раёнах Чачні, дзе федэральным сілам аказвалі супраціў звыш трох тысяч баевікоў. У выніку асноўныя сілы ваенізаваных фарміраванняў сепаратыстаў былі знішчаны, іх рэшткі перайшлі да метадаў дыверсійна-міннай вайны[4].
Пасля аднаўлення кантролю Расіі над Чачнёй
Пра завяршэнне «вайсковай» фазы контртэрарыстычнай аперацыі было абвешчана 15 красавіка 2000 года. Беззваротныя страты чачэнскіх фарміраванняў былі ацэнены ў 14 тыс. чалавек[7], канфіскавана 7,5 тыс. асобнікаў агнястрэльнай зброі і 16 тыс. розных боепрыпасаў. Акрамя таго, ліквідавана каля 200 міні-заводаў па перагонцы нафты[2].
Расійскія ўлады засяродзіліся на зацвярджэнні лаяльнай адміністрацыі Ахмата Кадырава, аднаўленні Чачні, фарміраванні з чачэнцаў (уключаючы баевікоў, якія здаліся) сіл МУС (гл. Кадыраўцы), а таксама на ліквідацыі груповак, якія пайшлі ў падполле.
Remove ads
Партызанска-тэрарыстычная вайна ў 2000—2006 гг.
На першым этапе партызанскай вайны баевікі нападалі на гарнізоны і вайсковыя калоны, пастаянна здзяйснялі падрывы на дарогах. Затым баевікі пачалі актыўна звяртацца да тэрактаў з выкарыстаннем смяротнікаў як на тэрыторыі самой Чачні, так і за яе межамі. Тэрарыстычная кампанія дасягнула піку ў 2004 годзе, калі адбылася цэлая серыя тэрактаў, сярод якіх: 9 мая ў выніку выбуху быў забіты прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ахмат Кадыраў, а 1—3 верасня адбыўся тэрарыстычны акт у Беслане — найбуйнейшы тэракт у гісторыі Расіі.
Далейшыя падзеі характарызаваліся падзеннем актыўнасці баевікоў унутры Чачні. Мэта барацьбы за стварэнне асобнай чачэнскай дзяржавы памянялася на імкненне стварыць тэакратычную дзяржаву на тэрыторыі Паўночнага Каўказа. У 2005 годзе быў забіты Аслан Масхадаў, які ўвасабляў праект «Рэспублікі Ічкерыя», 10 ліпеня 2006 года загінуў Шаміль Басаеў. До́ку Умараў, які стаў лідэрам каўказскіх баевікоў абвясціў пра скасаванне ЧРІ і стварэнне тэакратычнай салафіцкай дзяржавы «Імарат Каўказ».
На завяршальным этапе баявых дзеянняў на Каўказе баевікі перайшлі да дзеянняў малымі заканспіраванымі групамі, у асноўным на тэрыторыі Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Інгушэціі і Чачні. У большасці выпадкаў яны здзяйснялі невялікія тэракты супраць сілавікоў або атакавалі грамадзянскіх асоб і аб’екты, як пры дапамозе смяротнікаў, так і з дапамогай звычайных выбуховых прылад[2].
Remove ads
Далейшая барацьба з тэрарызмам на Паўночным Каўказе
З 16 красавіка 2009 года ў Чачэнскай Рэспубліцы быў адменены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Баявыя дзеянні ў рэспубліцы афіцыйна завяршыліся. Тым не менш барацьба супраць цэнтралізаванага ўзброенага падполля працягвалася прынамсі да 2015 года, калі спыніў існаванне «Імарат Каўказ». Спарадычныя вылазкі экстрэмістаў на Паўночным Каўказе працягваліся і пасля 2016 года[2].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads