Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (1 лістапада 1942, вёска Гіравічы, Радашковіцкі раён, Маладзечанская вобласць, цяпер Валожынскі раён Мінская вобласць — 10 студзеня 2021, Віцебск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997—2009). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004).

Хуткія факты Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». Быў першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, другім сакратаром Віцебскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), загадчыкам ідэалагічнага аддзела цэнтральнага камітэта КПБ. З лістапада 1990 года працаваў сакратаром ЦК КПБ[1].

Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці кіраваў Віцебскім філіялам Міжнароднага інстытута менеджменту. Працаваў намеснікам дырэктара Віцебскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пазней — намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама.

У 2000—2004 гадах быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004), уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.

Remove ads

Навуковыя публікацыі

  • «Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць»,
  • «Мастацкая культура Беларусі: тэорыя і гісторыя»,
  • «Ісці да чалавека»,
  • «Художественная культура Витебска с древности до 1917 года»,
  • «Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я. Ад старажытнасці да пачатку ΧΧ стагоддзя»,
  • Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы XI—XIX стагоддзях / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі; Маст. У. М. Жук — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 232 с.: іл. — ISBN 985-11-0249-0,
  • «Художественная культура и образование. Проблемы взаимодействия».
Remove ads

Узнагароды

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў

Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэта «Салідарнасць», А. В. Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў двух студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2][3].

Зноскі

  1. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 44.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads