Аркнейскія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аркнейскія астравыmap
Remove ads

Аркнейскія астравы (англ.: Orkney Islands, шатл. гэл.: Àrcaibh, састарэлая назва Аркадскія астравы) складаюць адну з 32 абласцей Шатландыі. У склад уваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддалены ад паўночнага ўзбярэжжа Кейтнеса, вобласці на поўначы Шатландыі, прыкладна на 16 кіламетраў. Найбуйнейшы востраў, Мейнленд, плошчай 523 км², дзявяты па велічыні востраў з тых, што ляжаць вакол Вялікабрытаніі.

Хуткія факты
Thumb
Сцяг астравоў
Thumb
Руіны Скара-Брэй эпохі неаліту

На Аркнейскіх астравах знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мейсхау, Нэп-оф-Хаўар, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама на Аркнейскіх астравах размешчана былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоу.

Remove ads

Этымалогія

Назва Аркнейскіх астравоў паходзіць ад нарв.: Orkney-jar, літаральна «Цюленевая банка».

Населеныя пункты

  • Керкуал (Kirkwall)
  • Стромнес (Stromness)

Хрысціянства

Апосталам астравоў шануюць св. Конрана, біскупа Аркнейскага.

Вядомыя жыхары і выхадцы

У папулярнай культуры

Апроч іншага, дзеянне камп’ютарнай-ролевай гульні The Bard's Tale паходзіць на Аркнейскіх астравах, дзе ігрок можа наведаць такія гарады, як Керкуал, Фінстаун ці Стромнес.

Гл. таксама

  • Эдэй

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads