Літараль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Літараль
Remove ads

Літара́ль, літаральная зона (ад лац.: litoralis — берагавы, прыбярэжны) — прыбярэжная частка дна вадаёма, якая падвяргаецца ўздзеянню хваль[1], частка марскога дна, якая затапляецца ў час прыліваў і асушаецца ў час адліваў[2]. Адзін з марфалагічных элементаў азёрнай чашы[1]. Часам пад літараллю разумеюць падводную тэрасу або спадзістую берагавую водмель, верхняя частка якой утвараецца ў выніку абразіі, а ніжняя — накаплення рэшткаў ад разбурэння берага на мяжы затухання хваль[1].

Thumb
Скальная літараль падчас адліву.
Remove ads

Вадаёмы Беларусі

У вадаёмах Беларусі літаральная зона звычайна распасціраецца да глыбіні 2 м і мае нахіл да 2 градусаў. Шырыня літаралі ў глыбокіх і, часцей, невялікіх азёрах (Доўгае, Глубля, Рака) ад 1—2 да 10—20 метраў. У катлавінах вялікіх азёр (Нарач, Дрывяты, Снуды) дасягае 100—400 м і займае да 30 % плошчы.

Звычайна літараль зарастае воднай расліннасцю і з'яўляецца мяжой паласы зараснікаў трыснягу і чароту. У літаральнай зоне ствараюцца спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці жывых арганізмаў, нерасту і кармлення рыбы.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 198—199. — 599 с. 10 000 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 293. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0155-9.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads