Арктычнае паветра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арктычнае паветра — тып паветра, якое сфарміравалася ў Арктычным рэгіёне.

Апісанне
Характарызуецца нізкімі тэмпературамі (да -55 ... -60°С), малой колькасцю вільгаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на поўдзень (да Сярэдняй Азіі, Міжземнамор'я і паўднёвых раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару года.
Адрозніваюць марское арктычнае паветра, што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае мора і частку Баранцава мора, і кантынентальнае , якое праходзіць над Карскім морам і ўсходняй часткай Баранцава мора.
Арктычнае паветра ў атмасферы над Беларуссю ў сярэднім 40-70 сутак за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі.
Remove ads
Рух і ўплыў паветра
Мяжой арктычнага паветра з палярным паветрам з’яўляецца арктычны фронт. Калі паветра доўга падарожнічае па моры, узнікае марское арктычнае паветра. Паветра на шляху праграваецца і набірае вільгаць. Паветра, якое ў значнай ступені паступае з сушы, называецца кантынентальным арктычным. Пры паступленні арктычнага паветра верагоднасць кароткачасовых ападкаў невялікая, а надвор’е часта дрэннае, сухое і яснае. І арктычнае, і кантынентальнае палярнае паветра ўзімку прыносяць моцныя снежныя буры , якія ў Беларусі называюць завеямі ці завірухамі. У гэтым тыпе паветра можна назіраць перламутравыя воблакі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads