Арктычны фронт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арктычны фронт — атмасферны фронт паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўднёвая мяжа арктычнай паветранай масы. Фарміруецца ў Арктыцы на поўнач ад Еўропы і Паўночнай Амерыкі паміж 60° і 75° паўночнай шыраты. У залежнасці ад напрамку руху арктычны фронт на адным з участкаў можа быць цёплым, на другім халодным. На арктычным фронце развіваецца цыкланічная дзейнасць — зараджэнне і эвалюцыя цыклонаў і антыцыклонаў.

На тэрыторыі Беларусі прыходзіць з паўночнага захаду (з Атлантычнага сектара Арктыкі), радзей — з поўначы і паўночнага ўсходу. На клімат Беларусі найбольш уплываюць халодныя ўчасткі арктычнага фронту, якія выклікаюць ападкі, паўночныя вятры, паніжэнне тэмпературы паветра, зімой — мяцеліцы. За год пад уплывам халоднага арктычнага фронту ў сярэднім бывае 21-24 дні.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
- АРКТЫЧНЫ ФРОНТ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads