Арктычная нізіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арктычная нізіна — нізіна на поўначы Аляскі, у ЗША.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня каля 1 000 кіламетраў, шырыня да 150 кіламетраў. Вышыня каля 200 м.
Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Характэрны поліганальныя грунты, маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркі-пінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субарктычны. Расліннасць мохава-лішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асакова-разнатраўныя лугі.
Радовішча нафты і прыроднага газу (заліў Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads