Арлы (Серадзем’е)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арлы́ — вялізныя мудрыя птушкі ў легендарыуме Толкіна, якія маглі размаўляць. Створаны Манвэ і Яванай[1] перад абуджэннем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна з’яўляюцца, як правіла, у надзвычайных выпадках.
Згадкі ў легендарыуме
Першая эпоха
У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Моргату. Пад камандаваннем Тарандора гнездавалі ў гарах Крысаэгрым[2]. Акрамя асабістых подзвігаў Тарандора, дзеянні Арлоў уключалі таксама абарону Гондаліна ад шпіёнаў Моргата[3]; уратаванне Берэна і Луціен з Ангбанда[4]; абарону Туора, Ідрыль і рэшты жывых жыхароў Гондаліна пры яго пагібелі[5]; а таксама, з падтрымкай Эарэндзіла, паражэнне крылатых цмокаў у Вялікай бітве[6].
Другая эпоха
У Другую эпоху большасць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нуменор з папярэджаннем пра будучую пагібель каралеўства.
Трэцяя эпоха
У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гандальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Адзінокай гары з мэтай вярнуць скарбы гномаў[7] і ў бітве Пяці войскаў[8], У Вайну Пярсцёнка вызвалілі Гандальфа з Артханка[9], а таксама выратавалі Фрода і Сэма з Арадруіна[10]. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве каля варот Мордара супраць назгулаў.
Remove ads
Зноскі
- J. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 2, 13.
- J. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 14.
- J. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 22, 23.
- J. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 19.
- J. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 23.
- J. R. R. Tolkien. The Silmarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 24.
- J. R. R. Tolkien. The Hobbit or There and Back Again — Chapters 6, 7.
- J. R. R. Tolkien. The Hobbit or There and Back Again — Chapter 17.
- J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings — Book II, Chapter 2.
- J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings — Book VI, Chapter 4.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads