Армізд II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армізд II (Хармізд) — шахіншах дзяржавы Сасанідаў з 302 па 309 год.


Remove ads
Біяграфія
Пасля адрачэння свайго бацькі Нарсэ ад стальца Армізд стаў яго пераемнікам. Вельмі мала вядома пра яго кіраванне. Нягледзячы на тое, што ён здаваўся мяккім, мудрым і добразычлівым, цар кіраваў жорстка. Ён аднавіў пераслед маніхеяў. Армізд паслаў войскі ў Сірыю, каб запатрабаваць даніну з Гасанідаў, якія падтрымалі Рым. Паводле Хронікі Сеерты ён вёў вайну супраць рымлян, каб адпомсціць за паражэнне свайго бацькі, а Хроніка Арбелы сцвярджае што, калі пачаліся ганенні на хрысціян з боку рымскіх імператараў, ён сабраў вялікае войска, уварваўся ў рымскія тэрыторыі і разрабаваў шматлікія гарады. Дакладнасць гэтых звестак знаходзіцца пад пытаннем. Пасля яго смерці царом стаў яго сын Шапур II.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads