Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі
Remove ads

Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі (англ.: Confederate States Army) — вайсковае фармаванне, створанае для падтрымання нацыянальнай бяспекі і абароны Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі ў перыяд іх існавання ў 1861—1865 гадах. Прызначалася галоўным чынам для сухапутных вайсковых аперацый.

Хуткія факты Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі, Гады існавання ...

28 лютага 1861 г. Часовы Кангрэс Канфедэратыўных штатаў Амерыкі заснаваў часовае самаахвотніцкае войска і ўзяў паўнамоцтва над вайсковымі аперацыямі[1], а таксама паўнамоцтвамі для збору дзяржаўных сіл і самаахвотнікаў новапрызначанаму прэзідэнту Канфедэрацыі Джэферсану Дэвісу. Дэвіс быў выпускніком Вайсковай акадэміі ЗША і палкоўнікам валанцёрскага палка падчас Амерыкана-Мексіканскай вайны. Ён таксама быў сенатарам Злучаных Штатаў з Місісіпі і вайсковым міністрам пры прэзідэнце Франкліне Пірсе. 1 сакавіка 1861 года, ад імя ўрада Канфедэрацыі, Дэвіс узяў на сябе кантроль над вайсковай сітуацыяй у Чарльстоне, штат Паўднёвая Караліна, дзе міліцыя (апалчэнне) штата Паўднёвая Караліна ажыццяўлялай аблогу форт Самтэр у гавані Чарльстана, які ўтрымваў невялікі вайсковы гарнізон ЗША. У сакавіку 1861 года часовы Кангрэс пашырыў часовыя войскі і стварыў больш сталае войска Канфедэратыўных Штатаў.

Хоць большасць салдатаў, якія ваявалі ў амерыканскай грамадзянскай вайне, былі самаахвотнікамі, абодва бакі ў 1862 г. звярталіся да закліку[2], як сродак прымусіць мужчын зарэгістравацца і пайсці самаахвотнікамі. Пры нябытнасці дакладных запісаў, ацэнка адсотка салдатаў Канфедэрацыі, якія былі прызыўнікамі, прыкладна ўдвая перавышае 6 % салдат ЗША, якія былі закліканы.

Лічбы страт войска Канфедэрацыі таксама з'яўляюцца няпоўнымі і ненадзейнымі. Лічацца найболей блізкімі да рэальнасці наступныя ацэнкі колькасці загінулых салдатаў Канфедэрацыі: каля 94 тысяч загінулых ці смяротна параненых у баях, 164 000 смерцяў ад хвароб і ад 26 000 да 31 000 смерцяў у лагерах ваеннапалонных ЗША. Адна ацэнка параненых Канфедэратаў, што лічыцца няпоўнай, складае 194,026[3][4]. Гэтыя лічбы не ўлічваюць мужчын, якія памерлі ад іншых прычын, такіх як няшчасныя выпадкі, якія б дадалі некалькі тысяч паказнікаў беззваротных страт.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads