Арнольд Пальтауф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арнольд Пальтауф (чэшск.: Arnold Paltauf; 1860–1893) - аўстрыйскі ўрач, судовы медык, імя якога носяць некаторыя прыкметы, якія выкарыстоўваюцца ў судовай медыцыне для вызначэння прычыны і тэрміну смерці. Малодшы брат Рычарда Пальтауфа (1858-1924), вядомага аўстрыйскага патолага і бактэрыёлага[2].
Remove ads
Біяграфія
Чэх па паходжанні, выпускнік медыцынскага факультэта Грацкага ўніверсітэта. Жыў у Аўстра-Венгрыі, працаваў у Нямецкім універсітэце ў Празе, дзе ўзначальваў кафедру судовай медыцыны[3].
Раптоўна памёр у 33 года на курорце ў Славеніі, дзе знаходзіўся на лячэнні[2].
Навуковая дзейнасць
Вядомы сваімі працамі па ўтапленні і гіпаафізарным нанізме[2]. Арнольд Пальтауф упершыню даказаў наяўнасць вокісу вуглярода ва ўваходнай адтуліне агнястрэльнага пашкоджання, гэтая з'ява цяпер носіць назву сімптом Пальтауфа[2].
Акрамя гэтага імя А. Пальтауфа на захадзе носяць кровазліцці пад лёгачнай плеўрай, якія ўтвараюцца пры сапраўдным тыпе ўтаплення[4], а таксама прыкмета Пальтауфа — Рэйтэра — Вахгольца[5] і сіндром Пальтауфа[6].
Remove ads
Зноскі
- verschiedene Autoren Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950 — ÖAW. Праверана 22 жніўня 2021.
- Наставления по судебно–медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В.Б. Шигеев С.В.Шигеев С.В. — 2014. С. 60
- "Судебная медицина в Чехословакии". Черваков В.Ф. // Судебно-медицинская экспертиза. — 1958. — №3. — С. 37-40.
- Пальтауфа карликовость Архівавана 24 лютага 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads