Арсень Аляксандравіч Лабовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арсень Аляксандравіч Лабовіч (нар. 29 верасня 1923, в. Студзянкі каля Супрасля) — беларускі тэатразнавец.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949), працаваў у культурна-асветніцкіх установах Гродна, Стоўбцаў, Навагрудка. З 1959 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля працаваў загадчыкам рэдакцыі мастацтва і архітэктуры выдавецтва БелСЭ, загадчыкам кафедры рэжысуры і майстэрства акцёра Мінскага інстытута культуры. З 1991 працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1964 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаваў беларускі аматарскі тэатр у Заходняй Беларусі ў міжваенны час, гэтаму прысвечана яго кніга «Тэатр змагання» (Мінск, 1969). Аўтар працы «Сценическое воплощение пьес А. Н. Островского на белорусской cцене» (1971), шэрагу матэрыялаў аб праблемах сцэнічнага ўвасаблення драматургіі М. Горкага ў тэатрах Беларусі, пра польска-беларускія тэатральныя ўзаемаадносіны і іншыя тэмы, звязаныя з нацыянальным тэатральным мастацтвам.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads